Hand Made Party: 5-годдзе Fabula Branding Company
Сваё 5-годдзе Fabula Branding Company адзначыла ў апошнія дні лета, у рамках Летняга фармату фестывалю “Белы квадрат”. І трэба сказаць, цудоўна пагулялі!
Каб падзяліцца радасцю з усімі сябрамі і калегамі, мы арганізавалі адмысловае свята ў стылі hand-made.
Такая канцэпцыя юбілею была абрана не выпадкова. Кожны праект, які распрацоўваецца ў Fabula – гэта своеасаблівая “ручная работа”, якая вылучаецца эксклюзіўнасцю і арыгінальным падыходам.
Сяброўскі знак “Дай пяць!”, які адначасова выражае і асноўную канцэпцыю Hand Made Party, стаў сімвалічным для юбілейнага святкавання.
Hand-made падрыхтоўка свята
Падчас імпрэзы кожны госць мог не толькі пакаштаваць сапраўдны штукарскі хлеб з дамашнімі ласункамі, але і зрабіць нешта сваімі рукамі!
Распісвалi пернікі
Удзельнічалі ў стварэнні hand-made касметыкі
Унікальны пекар Алесь Прышывалка спёк спецыяльна для “Фабулы” 12 боханаў хлеба розных гатункаў, якія госці з задавальненнем пакаштавалі!
Алесь частуе гасцей і расказвае пра сапраўдны беларускі хлеб
Лепшы падарунак – зроблены сваімі рукамі!
Hand-made палатно, падрыхтаванае нашымі мастакамі, стала адначасова фотасценкай і своеасаблівай паштоўкай.
Усе сябры і калегі ў гонар “Фабулы” пакінулі фарбаваныя адбіткі сваіх далоняў, літаральна зрабіўшы hand-made.
Мы таксама вырашылі зрабіць падарунак усім гасцям і запрасілі беларускую фолк-рок капэлу “Папараць” – бо што за свята без танцаў?!
А вось адпачыць пасля вясёлых скокаў і пачытаць беларускія часопісы можна было ў імправізаванай хаце-чытальні.
Неверагодныя дзед Дзям’ян і баба Маша надалі асаблівы каларыт усяму фэсту!
Hand-made, усмешкі, беларускія прысмакі, этнічная музыка і вясёлыя танцы – гэта тое, што зрабіла свята насамрэч запамінальным і феерычным!
Дзякуем усім сябрам і калегам за цёплыя віншаванні, арыгінальныя падарункі і цудоўны настрой!
І гэта толькі пачатак! Наперадзе яшчэ многа цікавостак і сюрпрызаў ад Fabula! Бо імяніннікам быць здорава!