Фестываль OPEN: у агенцыі Fabula Branding – золата!

08.06.2015

Fabula Branding заняла 1-е месца на Чацвёртым Міжнародным фестывалі тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN у намінацыі «Нацыянальна арыентаваны брэнд у сегменце FMCG» з канцэпт-дызайнам упакоўкі мясных прадуктаў для грылю «Шпагель» (кампанія «Белатміт»).

Перамога!

Дызайн-канцэпт «Шпагеля» грунтуецца на двух выбітных і каларытных брэнд-персанажах – Шпагеле і Цмоку, міфічнай істоце з беларускіх казак і паданняў. Адмысловая аўтарская ілюстрацыя стылізавана пад старадаўнюю гравюру і паказвае герояў у жартаўлівай сітуацыі прыгатавання прадукту. А беларускамоўныя міні-легенды пра сяброўства і смачныя прыгоды Цмока і Шпагеля, змешчаныя на ўпакоўцы, павялічваюць час візуальнага кантакту спажыўцоў з брэндам.

ГМ "Шпагель"

Прыемна, што вось ўжо другі год запар нашыя працы высока ацэньваюцца кампетэнтным міжнародным журы – у 2014 годзе Fabula атрымала ў дадзенай намінацыі поўны камплект узнагарод з праектамі «Князь Рыбанька» (1-е месца), «YESцi» (2-е месца) і «Ветлiнка» (3-е месца).

Цырымонія ўзнагароджання

«На жаль, сёння ў Беларусі вельмі мала нацыянальна арыентаваных гандлёвых марак, але намаганнямі Fabula Branding, я упэўнена, іх будзе больш! Асабліва, калі ўлічыць, што мы з вялікім задавальненнем выкарыстоўваем любую магчымасць, каб зрабіць брэнд нацыянальна арыентаваным і закласці ў яго беларускамоўную камунікацыю», – адзначыла крэатыўны дырэктар Fabula Вольга Кашкан на цырымоніі ўзнагароджання.

Цырымонія ўзнагароджання

Перамога!

Фота: Юлiя Мацкевiч, Аляксей Каржанец

×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда