«Ціхая ноч»: сумесны праект этна-гурта Vuraj і Fabula Branding

05.01.2017

12 матуль і 29 дзяцей павіншавалі беларусаў з Калядамі ў відэароліку калыханкі «Ціхая ноч». Ролiк стаў першым крокам у рэалізацыі больш маштабнай ідэі – стварэнні якаснага CD-альбома калыханак на беларускай мове (народных, аўтарскіх, у перакладзе з іншых моў на беларускую) – сумесным праекце этна-гурта Vuraj і брэндынгавай агенцыі Fabula.

«Ідэя запісаць беларускую версію сусветна вядомай Silent Night узнікла ў мяне гады два таму, калі я ўбачыла пераклад Наталлі Арсенневай і стала спяваць гэтую калядную песню па-беларуску сваім дзецям перад сном менавіта як калыханку – больш павольна, працяжна, свабодна, чым прынята ў большасці варыяцый», – распавядае аўтар задумкі Вольга Кашкан, крэатыўны дырэктар брэндынгавай агенцыі Fabula. 

3.jpg
Вольга Кашкан

«Лідэр этна-гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў падтрымаў маю ідэю, і дзякуючы музыкантам гурта наша калыханка атрымала асабліва пяшчотнае гучанне, дзівосны каларыт, што стварылі беларускія аўтэнтычныя інструменты (дудкі, сапілкі). Да ўдзелу былі запрошаны звычайныя матулі, не зоркі і не акторкі. Хаця для мяне яны – сапраўдныя зоркі, мае сяброўкі, якіх я вельмі паважаю і маю чаму ў іх павучыцца. 

5.jpg

Нам хацелася паказаць не выдатную акторскую гульню і не крутыя рэжысёрскія штукі, а простыя, але шчымлівыя эмоцыі, прыгажосць сямейных традыцый. Гэта сацыяльны праект, і мы знялі яго сумарна за 1 дзень (уявіце, 12 сямей, некаторыя з іх шматдзетныя, 12 лакацый – суцэльны экспромт!). Вядома, мы маглі б папрасіць заспяваць гэтую песню прафесійную спявачку, але мне было важна падкрэсліць, што кожная матуля можа спяваць калыханкі. 

8.jpg

Таму было вырашана, што спяваць буду я – такая ж звычайная мама, без музычнай адукацыі, без спецыяльнай падрыхтоўкі. Я ўпэўнена, што калыханкі – гэта своеасаблівая арт-тэрапія, зварот да свайго ўнутранага дзіцяці, таму спевы калыханак патрэбны не толькі нашым дзеткам – яны натхняюць, робяць лагаднейшымі і спакайнейшымі і нас, дарослых».

11.jpg

Арганізатары праекту, кампанія Fabula Branding, дзякуюць усім, хто спрычыніўся да яго рэалізацыі: Сяргею Доўгушаву і этна-гурту Vuraj, Іне Радаевай, Дзянісу Усенку, Андрэю Акатаву, Аксане Наско, Кацярыне Ясінскай.

Кадры з роліку:

1.jpg

2.jpg

4.jpg

6.jpg

7.jpg

16.jpg

9.jpg

10.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда