Гандлёвая марка "Сонечнае сочыва": як мы злавілі лета ў слоік

21.07.2017

Маладое лета! Час, калі зямля ўсміхаецца гарача-жоўтымі вяснушкамі дзьмухаўцоў, а сонца шчодра лье на цябе залатыя промні… Ты адчуваеш на вуснах іх салодкі смак — нібы прага да жыцця, — і разумееш адно: трэба захаваць, запасліва зберагчы гэтае пачуццё, гэты цуд на потым, каб хапіла і на восень, і на зіму.

А для гэтага толькі і трэба, што злавіць сонечнае святло ў слоік, перамяшаць цёплыя ўспаміны з цукрам, зварыць сочыва са смакам лета. Сонечнае сочыва з дзьмухаўцоў.

I мы зрабілі гэта. Натхняльны ролік, які падорыць вам летні настрой і цеплыню пры любым надвор'і.


×
Узнайте больше о здоровье вашего бренда
Оставьте контакт — и мы перезвоним в течение дня