Цёплыя ўспаміны: як каманда Fabula Branding пякла хлеб

05.06.2017
Fabula — гэта, перш за ўсё, людзі. Ілюстратары, капірайтэры, менеджэры — гэта ўжо потым. А спачатку людзі. Са сваімі нечаканымі на першы погляд хобі. Так, дызайнер Юля Янюк… пячэ хлеб. Не сучасным модным спосабам — у хлебапечцы, а згодна традыцыі, на заквасцы, як гэта рабілі нашы бабулі.
Вядома, нам было цікава паглядзець і навучыцца. Цёплымі ва ўсіх сэнсах уражаннямі жадаем падзяліцца і з вамі. На жаль, відэа не перадае той духмяны водар, ад якога прыемна казытае ў носе, а ногі самі ідуць да стала — і клікаць нікога не трэба.
Але ж вы можаце ўзнавіць гэты пах на сваёй кухні. Пытайцеся тут— і мы з задавальненнем падзелімся рэцэптам.



×
Узнайте больше о здоровье вашего бренда
Оставьте контакт — и мы перезвоним в течение дня