Pramova

Рэбрэндынг групы кампаній, аб'яднанай місіяй абароны і бяспекі бізнесу.
Pramova-picture-49788
Бриф

«Калегія» — група кампаній, аб'яднаная місіяй абароны і бяспекі бізнесу. Гэта каманда амбіцыйных прафесіяналаў, якая падыходзіць да працы комплексна, прапаноўваючы кліентам поўны спектр паслуг: юрыдычных, бухгалтарскіх, аўдытарскіх.

Імкненне прымаць новыя выклікі лакальнага і міжнароднага рынкаў прывяла «Калегію» да неабходнасці зменаў. Трэба было пераасэнсаваць не толькі выяву ў вачах кліентаў, але і самі прынцыпы ўзаемадзеяння ўнутры каманды, а таксама пазіцыянаванне і стратэгію развіцця. Агенцыя Fabula Branding сумесна са спецыялістамі групы кампаній рашыла гэту задачу.

Pramova-picture-49768
Решение

Fabula Branding ператварыла «Калегію» у «Прамову» — групу кампаній, якія аказваюць поўны спектр паслуг па юрыдычным і бухгалтарскім суправаджэнні бізнесу.

Трансфармацыя пачалася з аналізу рынку, канкурэнтаў і аўдыторыі, а таксама ўнутранага аўдыту. Менавіта гэты этап дапамог вызначыць пункты росту кампаніі: данясенне значнасці паслуг, павышэнне прадуктыўнасці, стварэнне камфортных умоў супрацоўніцтва з кліентамі.

У выніку былі створаны платформа і пазіцыянаванне брэнда, у аснове якіх — паглыбленне ў задачу, эфектыўнасць і накіраванасць на вынік. Так з’явіўся ёмісты, сучасны, энергічны вобраз, які змяшчае ідэю развіцця ў простай і яскравай форме.

Важным крокам да глабальнай змены вобразу групы кампаній стала стварэнне новага нэйма Pramova. Гэтае мілагучнае беларускае слова перадае ідэю адкрытасці і экспертнасці ў камунікацыях з людзьмі. Назва красамоўна сведчыць пра прафесіяналізм і нацыянальную арыентаванасць брэнда, бо, акрамя значэння «выступленне перад публікай», слова «прамова» мае яшчэ адно — адзіная мова-крыніца роднасных моў. Можна правесці паралель, што і група кампаній мае агульныя карані, мэты і каштоўнасці.

Стылізаваная літара М у лагатыпе транслюе ўстойлівасць і ўпэўненасць. Графічны элемент складаецца з 4-х масіўных дэталяў, якія падтрымліваюць адна адну, фармуючы ўстойлівую канструкцыю. Гэта сімвал 4-х кампаній Pramova і іх эфектыўнага ўзаемадзеяння.

Фірмовыя колеры — жоўты і чорны — актыўнае, запамінальнае спалучэнне, якое распавядае пра амбіцыйнасць праекта.

Разам з кліентам агенцыя распрацавала стратэгію развіцця кампаніі. У гэтым дакуменце прадугледжаны адзіная аўдыторыя і прынцыпы ўзаемападтрымкі ўнутры каманды.


Pramova-picture-49769
Pramova-picture-49770
Pramova-picture-49771
Pramova-picture-49772
Pramova-picture-49773
Pramova-picture-49774
Pramova-picture-49775
Pramova-picture-49776
Pramova-picture-49777
Pramova-picture-49778
Pramova-picture-49779
Pramova-picture-49780
Pramova-picture-49781
Pramova-picture-49782
Pramova-picture-49783
Pramova-picture-49784
Pramova-picture-49785
Pramova-picture-49786
Pramova-picture-49787
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда
×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда