Prapanova

Ёсць патрэба — ёсць Prapanova: распрацоўка брэнда аўтацэнтра, які прапануе аўтамабілі з прабегам.
Prapanova-picture-55676

Брыф

Да Fabula Branding звярнуўся аўтацэнтр, які прапануе шырокі выбар аўтамабіляў з прабегам. Тут можна не толькі набыць, але і прадаць аўто праз выкуп, абмен або залік.

Prapanova-picture-55658

Важная перавага — усе транспартныя сродкі знаходзяцца ва ўласнасці аўтацэнтра, што гарантуе празрыстасць дамовы. 

А каманда аказвае фінансавыя паслугі на месцы: партнёры па крэдытаванні і лізінгу працуюць у самім аўтацэнтры, што дазваляе кліентам хутка атрымаць пацвярджэнне — у тым ліку без першага ўзносу.

Prapanova-picture-55659

Перад Fabula Branding стаяла задача стварыць для аўтацэнтра неймінг і айдэнтыку, што адлюстроўваюць яго каштоўнасці: сумленнасць, зручнасць, прафесіяналізм і клопат пра кліента.

Prapanova-picture-55660

Назва Prapanova — мілагучнае беларускае слова, якое ідэальна транслітэруецца і перадае сэнсы брэнда. 

Нэйм

Яно адлюстроўвае паважлівыя адносіны кампаніі да кліентаў, перадае атмасферу даверлівай размовы і сімвалізуе новы крок у жыцці. Для ўзмацнення ідэі быў распрацаваны рыфмаваны слоган «Аўто нанова», які распавядае пра доўгачаканае абнаўленне і рух наперад.

Prapanova-picture-55661
Prapanova-picture-55662
Prapanova-picture-55663

Таксама створаны дадатковыя камунікацыйныя пасылы, што транслююць каштоўнасці брэнда: «Ёсць патрэба — ёсць Prapanova», «Хай сэрца кіруе», «Павага. Падтрымка. Прапанова» і іншыя. Гэтыя фразы дапамагаюць выбудоўваць эмацыйную сувязь з кліентамі і падкрэсліваюць арыентаванасць брэнда на камфорт і давер.

Prapanova-picture-55664

Лагатып Prapanova перадае дынаміку і філасофію брэнда. Асноўны элемент — літара «А», верхняя частка якой стылізавана пад руль, а таксама адсылае да кругавога руху, шашы.

Айдэнтыка

Гэта дызайнерскае рашэнне сімвалізуе свабоду перамяшчэння, кантроль як на дарозе, так і ў жыцці, надзейнасць і абарону — гарантыі, якія дае аўтацэнтр.

Prapanova-picture-55665

Палітра створана на спалучэнні чорнага, чырвонага, шэрага і белага. Колеры цесна звязаны з аўтамабільнай сферай, а таксама падкрэсліваюць актуальнасць і тэхналагічнасць брэнда.

Prapanova-picture-55666

Спалучэнне вялікіх і малых літар у лагатыпе дадае індывідуальнасці і робіць яго візуальна запамінальным. Такое дызайнерскае рашэнне ўзмацняе адчуванне моцы, упэўненасці і лідарства, з якімі асацыюецца Prapanova.

Prapanova-picture-55667

Брэнд Prapanova атрымаў моцную і структураваную айдэнтыку, якая вылучае яго сярод канкурэнтаў і фарміруе давер у кліентаў:

Вынік

  • Унікальная, мілагучная назва.
  • Моцная візуальная айдэнтыка, што падкрэслівае накірунак дзейнасці і каштоўнасці брэнда.
  • Эмацыйная сувязь з аўдыторыяй праз слоганы і філасофію павагі да кліента.
  • Сучасны і дынамічны вобраз, які транслюе лідарства і прафесіяналізм.

Так Prapanova стала месцам, дзе здзяйсняюцца мары пра ўласны аўтамабіль.

Prapanova-picture-55668
Prapanova-picture-55669
Prapanova-picture-55670
Prapanova-picture-55671
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда
×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда