Бабіна лета

Брыф
Прадукт — беларуская бульба вышэйшага гатунку. Мэта, якая стаяла перад намі падчас распрацоўкі гандлёвай маркі, — падкрэсліць сумленны і дбайны падыход вытворцы да сваёй справы, стварыць вобраз адборнага, вырашчанага з любоўю прадукту, і такім чынам вылучыць тавар на паліцы.




Беларускамоўны нэйм «Бабіна лета» распавядае пра чароўны перыяд напрыканцы збору ўраджаю бульбы, калі напачатку кастрычніка нібыта вяртаецца лета.
Решение
Гэта чароўны перыяд напрыканцы збору ўраджаю бульбы. У нас не было сумневаў у тым, што брэнд будзе нацыянальна арыентаваным: беларусы славяцца не толькі сваёй любоўю да бульбы, але і ведамі, досведам, экспертнасцю ў вырошчванні і прыгатаванні гэтага прадукту — справах, якія сталі, па сутнасці, сакральнай традыцыяй шматлікіх пакаленняў.

Галоўным стылеўтваральным элементам дызайн-канцэпту выступаюць чорна-белыя фота брэнд-персанажаў — вясковых бабуль, тых самых носьбітаў традыцыі, досведу, ведаў і любові.
Іх вобразы падтрымліваюць нэйм і разам з ім адлюстроўваюць галоўныя ідэі пазіцыянавання — экспертнасць і душэўнасць.
На здымках, зробленых фатографам агенцыі не акторкі, а сапраўдныя беларускія гаспадыні ў сітуацыях, звязаных з вырошчваннем і прыгатаваннем бульбы.
Імёны і партрэты бабуль на ўпакоўках паўстаюць сімваламі якасці прадукту. А каб яшчэ больш падкрэсліць ідэю экспертнасці, мы зрабілі ўпакоўку як мага болей інфармацыйна насычанай, змясціўшы на ёй карысныя характарыстыкі бульбы, рэкамендацыі па прыгатаванні кожнага асобнага гатунку і рэцэпты народных страў — праўдзівыя і правераныя пакаленнямі.

Лаканічнасць і мінімалізм чорна-белага фотаздымку стварае кантраст з насычаным колерам фону, дапоўненым далікатным патэрнам на тэму «бабінага лета». Гэта надае ўпакоўцы выразнасць і прэміяльны выгляд, вылучае яе на паліцы. Як і вытанчаная тыпаграфіка, фігурная плашка прадуктовай зоны, а таксама аўтарскія значкі інфаграфікі, выкананыя ў гравюрным стылі.

Відавое адрозненне адбываецца па фонавым колеры і фотаздымку з персанажам — кожная бабуля раіць асобны гатунак.
Як вынік, свежае і арыгінальнае для катэгорыі рашэнне дазволіла прыцягнуць увагу да новага прадукту і ўдала адмежавацца ад канкурэнтаў.
