Dudar

Гучнае піва: стварэнне брэнда.
Бриф
У экапарку «Акварэль» працуе бровар, дзе ствараюцца ўласныя гатункі напою з натуральных інгрэдыентаў. Гэта прадукты, натхнёныя лепшымі еўрапейскімі рэцэптамі і дапоўненыя аўтарскімі тэхналогіямі. Кожная партыя лімітаваная і ўнікальная, бо ідэальна паўтарыць крафтавае піва немагчыма.
Dudar-picture-49126
Решение

Крафтавае піва — катэгорыя, якая задае свае трэнды для візуальнай і вербальнай айдэнтыкі. Прадукты вырабляюцца выключна невялікімі партыямі, што дае свабоду ў выкарыстанні спецыфічных дызайнерскіх і друкарскіх прыёмаў. Аўдыторыя наватараў з задавальненнем прымае самыя смелыя рашэнні, а паліца выглядае ярка і стылёва. Як вылучыцца новаму брэнду?

Fabula Branding падышла да рашэння задачы грунтоўна. Хацелася стварыць не толькі прывабны брэнд, а i расказаць пра паходжанне піва, адлюстраваць нацыянальны каларыт. Распрацаваць такое дызайн-рашэнне, якое было б цікава бачыць таксама і на вопратцы, аксесуарах — зрабіць мерч, які б сапраўды хацелася набываць і насіць.

Так з’явілася назва Dudar. Мілагучнае беларускае імя стварыла вобраз вясёлага музыкі, сваёй энергетыкай здольнага падбадзёрыць нават самага сумнага наведвальніка паба. Гэты персанаж — мясцовы, але любіць падарожнічаць, захоўвае свае веды і дапаўняе іх новым досведам.

Выява майстра духавых інструментаў з'явілася ў лагатыпе. Фірмовымі колерамі брэнда выбраны чорны і белы, якія дапаўняюць лінагравюрную стылістыку ілюстрацыі. Таксама спецыялісты агенцыі забрэндавалі шмат разнастайных носьбітаў і распрацавалі яркую камунікацыю, якая дазволіла «Дудару» размаўляць са спажыўцамі на адной мове.

Dudar-picture-49127
Dudar-picture-49128
Dudar-picture-49129
Dudar-picture-49130
Dudar-picture-49131
Dudar-picture-49132
Dudar-picture-49133
Dudar-picture-49134
Расскажем о сильных и слабых сторонах твоего бренда
×
Расскажем о сильных и слабых сторонах твоего бренда
Оставьте контакт — и мы перезвоним в течение дня