Farba Fabrika

Брыф
«Каларыт Фарб» — беларускі вытворца лакаў і фарбаў, добра вядомы на рынку. З ростам асартыменту і з’яўленнем новых пазіцый кампанія ўсвядоміла неабходнасць узмацнення візуальнага вобраза брэнда і пераасэнсавання вербальнай камунікацыі: трэба было зрабіць лінейку пазнавальнай, выразнай і сучаснай.

Fabula Branding шукала слова, якое будзе зразумелым без тлумачэнняў і «сваім» для мясцовага рынку.
Нэйм
Пачатак працы над брэндам — гэта пошук імя, якое адразу прыцягвае ўвагу, выклікае эмоцыі і адлюстроўвае паходжанне прадукту.


Так з’явіўся нэйм Farba Fabrika — яскравая, энергічная назва, у якой адразу чытаецца і прадукт, і яго карані.
Тут — беларускае гучанне, лёгкі індустрыяльны прысмак і адчуванне колеру як дзеяння, працэсу. Гэта фабрыка колеру, дзе нараджаюцца вобразы і ідэі.
Выкарыстанне беларускіх назваў колераў непасрэдна на ўпакоўцы ператварае кожную банку ў культурны жэст — прадукт, які размаўляе з пакупніком на роднай мове, узмацняючы эмацыйную блізкасць і давер.

Фірмовыя колеры — кантраснае спалучэнне чорнага і жоўтага, якое добра вылучаецца на паліцы і асацыюецца з дакладнасцю, энергіяй і тэхналагічнасцю.
Дызайн упакоўкі
Візуальнае рашэнне заснавана на прынцыпах мінімалізму, чысціні і пазнавальнасці.


Шрыфтавы лагатып — стрыманы, упэўнены, без лішніх дэкаратыўных элементаў. Маркерам катэгорыі стаў акуратны мазок пэндзля, выкананы ў рэальным колеры фарбы — гэта дапамагае спажыўцу хутка арыентавацца і выклікае давер праз візуальную сумленнасць.

Цяпер кожная банка — гэта новы штрых у вялікай палітры беларускага прадукту, зробленага з сэнсам і стылем.
Вынік
Рэбрэндынг узмацніў вобраз брэнда, зрабіў упакоўку яркай, сучаснай і эмацыйнай. А нацыянальна афарбаваны нэйм дадаў глыбіні і характару.





