Veta Pop art

Бриф
У гандлёвай маркі Veta з'явілася новая лінейка Pop art — сурвэткі, ручнікі і прыбіральная папера. Патрабавалася распрацаваць дызайн упакоўкі, які б прывабна выглядаў сярод канкурэнтаў на паліцы.



Решение
Асацыяцыі з назвай лінейкі сталі асновай ідэі для афармлення ўпакоўкі. Поп-арт — кірунак у мастацтве, прадмет якога — прадукты спажывання і вобразы масавай культуры.

Яскравыя ілюстрацыі, камунікацыя на беларускай мове i стылістыка амерыканскіх коміксаў зрабілі ўпакоўку прыкметнай.
Пра гэта кажа эмацыйнасць персанажаў, стылізацыя пад прамалёўку тушшу, трафарэтная заліўка, імітацыя афсетных кропак, графічныя элементы-баблы.
