Firmova

Ад fashion да лагістыкі: стварэнне брэнда e-commerce сэрвісу, які аб’ядноўвае.
Firmova-picture-56636

Сэрвіс дапамагае лакальнаму бізнесу аўтаматызаваць руцінныя працэсы і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з кліентамі, захоўваючы пры гэтым індывідуальнасць кожнага брэнда.

Брыф

Кліент запускаў сучасны e-commerce сэрвіс для партнёраў Nashamoda, Ramonki, Bellavka і Lastauka. Гэта адзіная лічбавая экасістэма, якая аб’ядноўвае анлайн-крамы лакальных брэндаў і лагістычную платформу, даючы магчымасць зручна кіраваць аналітыкай, наяўнасцю тавараў і продажамі.

Firmova-picture-56605
Firmova-picture-56606

Задачы

  • Распрацаваць нэйм, які адлюстроўвае тэхналагічнасць і лакальную ідэнтычнасць брэнда.
  • Стварыць айдэнтыку, прыдатную для B2B-аудыторыі, падкрэсліць надзейнасць і сістэмнасць сэрвісу.
  • Распрацаваць універсальную сістэму візуальных носьбітаў, гатовую да маштабавання і працы ў digital-асяроддзі.

Firmova-picture-56607
Firmova-picture-56608

Назва Firmova — гэта беларускае прыслоўе, у якім перасякаюцца два сэнсы: бізнес і лакальная ідэнтычнасць.

Нэймінг

Слова firm асацыюецца з устойлівасцю, надзейнасцю, статусам і ўпэўненасцю. Mova надае мяккасць і падтрымлівае лакальныя каштоўнасці, падкрэсліваючы паходжанне брэнда. Нэйм аб’ядноўвае тэхналагічнасць міжнароднага фармату і ментальнасць Беларусі. Фанетычна імя гучнае, дынамічнае і лаканічнае — ідэальна пасуе для digital-асяроддзя, лёгка чытаецца і запамінаецца.


Firmova-picture-56609
Firmova-picture-56610

Айдэнтыка

Айдэнтыка Firmova пабудавана на прынцыпах выразнасці, структуры і тэхналагічнасці. Асноўны элемент лагатыпа — стылізаваная літара М, алюзія на нітку, якая злучае брэнды, працэсы і карыстальнікаў у адзінае цэлае. Гэты візуальны вобраз стаў увасабленнем галоўнай ідэі сэрвісу — аб’яднання. Ён таксама рэзаніруе з тэматыкай fashion-накірунку, бо адзенне і аксэсуары — асноўныя прадукты кліентаў Firmova. Палітра пабудавана на спалучэнні стрыманых адценняў зялёнага і салатавага. Такое рашэнне падкрэслівае прафесіяналізм і надзейнасць, пры гэтым надае вобразу свежасць і актуальнасць.


Firmova-picture-56611

Гратэскны шрыфт прыўносіць у лагатып упэўненасць і тэхналагічнасць, а тыпаграфічная гульня з інтэрваламі паміж літарамі робіць фірмовы стыль сучасным і дынамічным.

Firmova-picture-56612

Fabula Branding распрацавала цэлую сістэму візуальнай камунікацыі: аформіла носьбіты, прома-прадукцыю і паліграфію. Айдэнтыка атрымалася ўніверсальнай і гнуткай — яна лёгка адаптуецца пад любыя фарматы ўзаемадзеяння.

Firmova-picture-56613
Firmova-picture-56614
Firmova-picture-56615

Firmova атрымала моцны, цэласны і сучасны вобраз, які дакладна адлюстроўвае каштоўнасці і стратэгічныя мэты брэнда.

Вынік

Дзякуючы прадуманай айдэнтыцы і яскраваму нэйму, Firmova стала сімвалам надзейнага партнёрства, развіцця і падтрымкі лакальнага бізнесу.

Firmova-picture-56616
Firmova-picture-56617
Firmova-picture-56618
Firmova-picture-56619
Firmova-picture-56620
Firmova-picture-56622
Firmova-picture-56624
Firmova-picture-56626
Firmova-picture-56627
Firmova-picture-56628
Firmova-picture-56629
Firmova-picture-56630
Firmova-picture-56631
Firmova-picture-56632
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда
×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда