Роднае Прыроднае

Брыф
Калі ў Fabula Branding звярнуўся лакальны вытворца з горада Ганцавічы, ён ужо меў паспяховы досвед аптовых продажаў ягад. Але наперадзе чакала новая мэта — запусціць рознічныя продажы і выйсці на прамую сувязь з пакупніком праз сайт. Патрэбна было стварыць паўнавартасны брэнд і візуальную сістэму, якая падкрэслівала б натуральнасць прадукту і яго беларускія карані.


Задача
Перад агенцыяй стаяла некалькі важных выклікаў:
● Стварыць з нуля брэнд, які гаворыць пра прыроду, смак і карыснасць ягад.
● Знайсці візуальную і вербальную форму, што адлюстроўвае каштоўнасць ягад як сапраўднага беларускага суперфуду.
● Распрацаваць упакоўку, якая вылучаецца на паліцы, і зручны сайт для B2C- і B2B-аўдыторый.


«Жывая ягада. Суперфуд па-беларуску» — лаканічная формула, якая паказвае: мясцовыя ягады не саступаюць па сваіх уласцівасцях разрэкламаваным экзатычным аналагам.
Даследаванні. Аналітыка. Пазіцыянаванне
Праца пачалася з аналітыкі і стратэгіі. Каманда агенцыі правяла аўдыт, прааналізавала спажыўцоў, рынак і канкурэнтнае поле, каб сфармуляваць моцнае пазіцыянаванне.


Назва брэнда — «Роднае Прыроднае» — гучыць утульна, цёпла і знаёма. Яна выклікае давер, асацыюецца з чымсьці блізкім, сапраўдным і мясцовым.
Нэймінг і камунікацыя
У назве зашыфравана галоўная ідэя: у кожнай ягадзе — сіла роднай зямлі. А слоган «Ні дня без ягады» стаў фірмовым зваротам брэнда да сваіх пакупнікоў, што натхняе ўключаць прадукт ў штодзённы рацыён — лёгка, смачна і з карысцю.


Айдэнтыка і ўпакоўка
Візуальнае рашэнне пабудавана на спалучэнні прыродных адценняў — насычанага цёмна-зялёнага і светлага салатавага. Яны асацыююцца са свежасцю, экалагічнасцю і збалансаваным ладам жыцця.




Лагатып аформлены ў выглядзе пячаткі — гэта адсылка да дастаўкі і фермерскага паходжання прадукцыі.
Шрыфтаграфічная кампазіцыя спалучае строгі гратэск, мяккія рукапісныя элементы і фатастыль, ствараючы адчуванне аўтэнтычнасці.

Яскравыя выявы ягад сталі цэнтральным элементам фірмовага стылю: смак, тэкстура і колер — у фокусе ўвагі.
Для ўпакоўкі быў абраны зручны форм-фактар з абечкам, дзе кожная дэталь — ад шрыфтоў да візуальных акцэнтаў — працуе на пазнавальнасць і апетытнасць.

Камунікацыйная платформа і стратэгія
Агенцыя распрацавала камунікацыйную платформу і брэнд-стратэгію. Сфарміравала tone of voice, вызначыла моцныя і слабыя бакі стылю размовы канкурэнтаў з аўдыторыяй, а таксама аптымальныя каналы камунікацыі і асаблівасці працы з імі.

У аснове мовы брэнда — каштоўнасці: Беларусь, прырода, свежы погляд на харчаванне, здароўе.
Fabula Branding таксама вызначыла архетып брэнда — «Добры настаўнік». Гэта вобраз памочніка, які ненавязліва дзеліцца ведамі пра склад ягад, вітаміны і антыаксіданты, натхняе на кулінарныя эксперыменты і здаровае жыццё. Ён размаўляе з аўдыторыяй па-добраму і з павагай, выклікаючы шчыры інтарэс.


Сайт
Для поўнафарматнай працы з аўдыторыяй агенцыя распрацавала UX/UI-дызайн сайта rodnae.by. Галоўная мэта сайта — не проста прадаваць, а расказваць: пра кожны від ягад, іх карысць, спосабы ўжывання. На платформе зручна аформіць замову як у розніцу, так і оптам. Візуальная частка працягвае брэнд-ідэю: чыстая, акуратная вёрстка, душэўныя фатаграфіі і зразумелая навігацыя. Шлях карыстальніка прадуманы так, каб кожны наведвальнік лёгка знаходзіў патрэбны прадукт ці карысную інфармацыю.


Брэнд «Роднае прыроднае» стаў новым тварам беларускіх ягад: экалагічным, сучасным і «сваім».
Вынік
Ён упэўнена транслюе ідэю, што здароўе пачынаецца з простага — са жмені свежых, правільна замарожаных ягад, сабраных у чыстых кутках Беларусі.


Цяпер брэнд размаўляе з пакупнікамі на роднай мове, натхняе выбіраць мясцовае, смачнае і сапраўднае. А платформа дапамагае лёгка зрабіць прадукт часткай штодзённага жыцця — і ні дня без ягады.




