Добра
 
        Брыф
Новай гандлёвай марцы мясных прадуктаў былі патрэбны нэйм і айдэнтыка. Fabula Branding мусілі знайсці яскравую ідэю, якая б запусціла працэс фармавання лаяльнасці аўдыторыі і вылучыла лінейку на фоне канкурэнтаў.
 
Адметнасці мясных прадуктаў з Беларусі — высокая якасць і добрасумленны падыход вытворцаў да працы.
Рашэнне
Менавіта гэтыя асаблівасці агенцыя вырашыла зрабіць асновай канцэпцыі.
 
Стварэнне гандлёвай маркі пачалося з нэйма «Добра» — простага слова, зразумелага носьбітам шмат якіх славянскіх моў.
Імя адлюстроўвае характарыстыкі самога прадукту — свайго, народнага, створанага для людзей «як для сябе».
 
У працэсе працы Fabula Branding разглядала некалькі ідэй афармлення ўпакоўкі. Сярод варыянтаў былі канцэпты з кантраснай і стрыманай палітрай, ілюстрацыямі і яркімі выноснымі элементамі. Але выбар спыніўся на мінімалістычным фірмовым стылі, які транслюе свежасць.
Такі эфект дасягаецца з дапамогай спалучэння насычаных адценняў зялёнага і сіняга колераў, масіўнага шрыфта лагатыпа, фрагментарнага дадання фотастылю. Характар гандлёвай маркі, раскрыты з дапамогай нэйма, працягвае развіваць камунікацыйны пасыл «Добра, як мае быць».
 
 
 
 
 
 
 
 
 
                     
                    