ЭТНА Шляхетна

Гонар за сваё: як наша агенцыя стварыла прэміяльны брэнд беларускіх мясных далікатэсаў.
ЭТНА Шляхетна-picture-58032
Брыф

Ашмянскі мясакомбінат звярнуўся ў Fabula Branding з задачай стварыць самастойны прэміяльны брэнд традыцыйных беларускіх мясных прадуктаў: сала, паляндвіцы, хатняй каўбасы і зельцу.

ЭТНА Шляхетна-picture-58009
У аснове лінейкі — знаёмыя рэцэптуры, уласная сыравіна, натуральныя інгрэдыенты і элементы ручной працы. 

Гэтыя асаблівасці фарміруюць каштоўнасць прадукту, якую трэба было раскрыць праз брэнд і данесці да пакупніка.

ЭТНА Шляхетна-picture-58010

Важным арыенцірам стала ідэя гонару за сваё: родныя смакі, сямейныя традыцыі і беларуская гасціннасць. Пры гэтым кліент імкнуўся пазбегнуць наўмысна вясковай эстэтыкі і стварыць вобраз, які адпавядае прэміяльнаму пазіцыянаванню прадукцыі.

ЭТНА Шляхетна-picture-58011
ЭТНА Шляхетна-picture-58012
Задачы

● распрацаваць назву новага брэнда;

● стварыць дызайн упакоўкі для розных прадуктаў і фарматаў;

● распрацаваць слоган, легенду брэнда і рэкламныя камунікацыі;

● перадаць нацыянальны характар прадукцыі праз сучасную візуальную і вербальную мову.

ЭТНА Шляхетна-picture-58013
«ЭТНА Шляхетна» — назва, у якой нацыянальная самабытнасць спалучаецца з ідэяй высакароднасці.
Нэйм

«ЭТНА» адсылае да этнічных каранёў і беларускіх традыцый, а «Шляхетна» раскрывае характар брэнда праз годнасць, павагу і асаблівае стаўленне да сваёй справы.

ЭТНА Шляхетна-picture-58014
Так назва фарміруе прэміяльны вобраз, які абапіраецца не на знешнія атрыбуты раскошы, а на сапраўдную каштоўнасць прадукту і яго культурныя карані.

У аснове канцэпцыі — пераасэнсаванне шляхетнасці. Тут яна распавядае не столькі пра паходжанне і высокі статус, колькі пра адказнае і беражлівае стаўленне да таго, што ствараеш, і да людзей, для якіх гэта робіш.

ЭТНА Шляхетна-picture-58015
Слоган. Камунікацыя. Легенда брэнда

«Гатуем з увагай. Частуем з павагай» — слоган, які выказаў галоўную ідэю брэнда: павага пачынаецца з уважлівага стаўлення да прадукту і працягваецца ў клопаце пра тых, каго ім частуюць.

ЭТНА Шляхетна-picture-58016

Гэтая думка атрымала развіццё ў легендзе брэнда «Шляхетны смак радзімы». У яе аснове — знаёмыя з дзяцінства вобразы сямейнага дома, шчодрага стала і традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гісторыю дапаўняюць рэальныя асаблівасці вытворчасці: уласная сыравінная база, правераныя рэцэптуры, ручная праца і 125-гадовы досвед прадпрыемства.

ЭТНА Шляхетна-picture-58017

Для рэкламнай камунікацыі Fabula Branding таксама распрацавала паведамленні на беларускай мове: «Усё роднае — самае годнае», «Дзе частуюць — там шануюць», «Як дома. Як трэба», «Смак, што вяртае дадому» і іншыя. Яркія і эмацыйныя, яны звяртаюцца да каштоўнасцей, блізкіх кожнаму беларусу.

ЭТНА Шляхетна-picture-58018
Каб якасць і натуральнасць прадукту былі заўважныя яшчэ да пакупкі, кліенту было важна, каб упакоўка дазваляла як мага лепш разгледзець яе змесціва. 
Дызайн упакоўкі

Таму каманда Fabula Branding выбрала лаканічныя форма-фактары, якія не адцягваюць увагу ад самога прадукту і дапамагаюць яму заставацца ў цэнтры ўвагі.

ЭТНА Шляхетна-picture-58019

Айдэнтыка «ЭТНА Шляхетна» аб’яднала беларускія культурныя матывы з сучаснай выразнай графікай. Замест літаральнага ўзнаўлення традыцыйнай эстэтыкі каманда Fabula Branding стварыла самастойную візуальную мову, здольную вылучыць прадукт у мясной катэгорыі.

ЭТНА Шляхетна-picture-58020

У аснове айдэнтыкі — буйная тыпаграфіка, нацыянальны арнамент і дынамічная дыяганальная кампазіцыя. Арнамент інтэграваны ў графічную сістэму як адзін з ключавых элементаў пазнавальнасці брэнда.

ЭТНА Шляхетна-picture-58021
Колеравая палітра пабудавана на спалучэнні цёплых аранжавых і залацістых адценняў з глыбокім цёмна-зялёным. 

Кантраст стварае выразны вобраз упакоўкі, спалучаючы адчуванне хатняй цеплыні са стрыманасцю, характэрнай для прэміяльнага сегмента.

ЭТНА Шляхетна-picture-58022

Распрацаваная сістэма адаптуецца да розных прадуктаў і фарматаў упакоўкі, забяспечваючы адзінства асартыменту і пазнавальнасць брэнда.

ЭТНА Шляхетна-picture-58023
Вынік

Fabula Branding стварыла для Ашмянскага мясакомбіната самастойны прэміяльны брэнд «ЭТНА Шляхетна» — ад назвы і візуальнай айдэнтыкі да ўпакоўкі, слогана, легенды брэнда і рэкламных камунікацый.

ЭТНА Шляхетна-picture-58024
У аснове брэнда — ідэя шляхетнасці як павагі да ўласных традыцый, якасці прадукту і людзей. 

Яна аб’яднала ўсе элементы праекта ў цэласную сістэму, якая дапамагае раскрыць каштоўнасць звыклых беларускіх далікатэсаў у сучасным прачытанні.

ЭТНА Шляхетна-picture-58025

«ЭТНА Шляхетна» выйшла на рынак: прадукцыя прадаецца, а распрацаваныя айдэнтыка і вербальная платформа выкарыстоўваюцца прадпрыемствам у камунікацыі з пакупнікамі.

ЭТНА Шляхетна-picture-58026
ЭТНА Шляхетна-picture-58027
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда
×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда