Roskvit

Roskvit — у бізнес: рэбрэндынг сэрвісу комплекснага абслугоўвання нерухомасці.
Roskvit-picture-56933

Каманда займалася не бытавой уборкай, а складанай сістэмнай працай з нерухомасцю, што патрабуе наладжаных працэсаў, адказнасці і даверу з боку партнёраў.

Брыф

Да Fabula Branding звярнулася кампанія «РКлининг», якая працуе ў сферы клінінгу і абслугоўвання буйных аб’ектаў. У партфелі — рытэйл-аб’екты, банкі, офісныя будынкі, салоны сувязі і іншыя камерцыйныя прасторы.

За 14 гадоў на рынку брэнд сфарміраваўся стыхійна: пра яго добра ведалі праз «сарафаннае радыё», але не праз сэнсы і візуал. 

Пры гэтым унутры кампаніі ёсць вялікая каманда супрацоўнікаў — людзей, чыя праца рэдка бывае заўважнай, але без якой немагчыма ўявіць парадак і камфорт. Кліенту было важна правесці рэбрэндынг, які адначасова ўзмоцніць прывабнасць кампаніі для B2B-партнёраў і стане апорай для каманды, дапамагаючы супрацоўнікам адчуваць каштоўнасць сваёй працы і ганарыцца ёй.

Roskvit-picture-56892

Задачы

● пераасэнсаваць брэнд з улікам рэальнага спектру паслуг і стратэгічных амбіцый кампаніі;

● пашырыць успрыманне брэнда за межы клінінгу;

● стварыць моцную і натхняльную айдэнтыку;

● сфарміраваць брэнд, які працуе і на знешнюю рэпутацыю, і на ўнутраную культуру;

● распрацаваць нэйм, камунікацыю і візуальную сістэму, здольныя аб’яднаць людзей і сэнсы.

Roskvit-picture-56893

Даследаванні, аналітыка і аўдыт

Праца пачалася з комплекснага этапу даследаванняў і аналітыкі. Каманда Fabula Branding правяла аўдыт брэнда, унутраных працэсаў і актуальных камунікацый, а таксама прааналізавала рынак, канкурэнтнае асяроддзе, паводзіны B2B-кліентаў і асноўныя трэнды галіны.

Roskvit-picture-56894

Аўдыт паказаў, што кампанія даўно выйшла за межы клінінгу: акрамя ўборкі, яна займаецца інжынерным абслугоўваннем і аутстафінгам. 

Гаворка ішла пра комплекснае абслугоўванне нерухомасці, але гэта ніяк не адлюстроўвалася ў назве і камунікацыі. Вынікі аналізу сталі важным момантам усведамлення: за знешне «простымі» паслугамі стаіць вялікая сістэмная праца, сумленнае стаўленне да кліентаў і рэальны ўнёсак у якасць гарадскога асяроддзя. Гэта лягло у аснову новага пазіцыянавання і стала унутранай крыніцай матывацыі для каманды.

Roskvit-picture-56895

Fabula Branding прапанавала зрушыць фокус з клінінгавай паслугі на больш шырокую і стратэгічную ролю — сэрвіс комплекснага абслугоўвання нерухомасці.

Пазіцыянаванне

Так з’явіўся дэскрыптар, які аб’яднаў усе напрамкі бізнесу ў адну лагічную сістэму.

Roskvit-picture-56896

Ключавое пазіцыянаванне сфармулявана як «Калі ўсё ў парадку». Гэтая фраза працуе на некалькіх узроўнях: і як літаральны парадак — чысціня, спраўнасць, дагледжанасць прастор; і як эмацыйны стан — упэўненасць, спакой, адчуванне надзейнасці; і як унутраны пасыл для каманды — калі кожны на сваім месцы, усё сапраўды ў парадку.

Roskvit-picture-56897

Распрацавана гадавая HR-стратэгія: камунікацыя, матывацыйныя інструменты, развіццё карпаратыўнай культуры і сцэнары ўцягвання супрацоўнікаў.

HR-брэнд

Асобна было сфармулявана HR-пазіцыянаванне: «Усё пачынаецца з цябе». Яно падкрэслівае асабістую значнасць кожнага супрацоўніка і яго ўнёсак у агульную справу. 

Roskvit-picture-56898

HR-брэнд стаў працоўным інструментам трансфармацыі каманды і ўмацавання рэпутацыі працадаўцы.

Roskvit-picture-56899
Roskvit-picture-56900

Рэнеэймінг

Спачатку кліент асцярожна ставіўся да перайменавання: «РКлининг» існаваў шмат гадоў і быў вядомы рынку. Аднак стала відавочна, што назва абмяжоўвае ўспрыманне, звужаючы кампанію да адной паслугі.

Roskvit-picture-56901

Так з’явіўся новы нэйм — Roskvit. Кароткае, светлае і па-беларуску цёплае слова, якое асацыюецца з ростам, развіццём і квітненнем. 

Росквіт — гэта пра ўнутраны стан, калі праца дае вынік і змяняе людзей.

Roskvit-picture-56902

Алег Суханосік, CEO кампаніі Roskvit

«Нэйм стаў для кампаніі паваротным момантам. Ён змяніў не толькі знешні вобраз, але і ўнутранае самаадчуванне каманды. Брэнд перастаў быць «пра ўборку» — ён пачаў гаварыць пра людзей, іх унёсак і іх рост. Менавіта з этапу неймінгу ў кампаніі пачаліся больш глыбокія змены ў кіраўніцтве і культуры».

Roskvit-picture-56903

Слоган «Сіла Росквіту — сіла людзей» арганічна ўбудаваў назву ў камунікацыю і зафіксаваў філасофію брэнда.

Слоган і камунікацыя

Распрацавана вербальная камунікацыя на рускай і беларускай мовах з жывымі і паважлівымі пасланнямі: «Росквіт пачынаецца з цябе», «Лад на працы — лад у жыцці», «Твая праца — вялікая справа!», «Увага да важнага, павага да кожнага», «Новы старт да лепшага жыцця». Гэтыя фразы працуюць і звонку, і ўнутры кампаніі, фарміруючы культуру прызнання і даверу.

Roskvit-picture-56905

Візуальная айдэнтыка

Айдэнтыка пабудавана на ідэі прастаты, цяпла і святла. Лагатып — гэта спалучэнне радковага шрыфтавага напісання нэйма (як знак адкрытасці і дружалюбнасці) і графічнага сімвала, які нагадвае сонца або кветку. Яго пялёсткі сабраныя з памножанага элемента літары r — першай літары назвы, што ўзмацняе цэласнасць вобраза.

Фірмовая палітра заснаваная на камплементарным спалучэнні свежага бэзавага і цёплага жоўтага — колераў росту, энергіі і аптымізму. 

Дадатковыя адценні робяць сістэму гнуткай для розных носьбітаў.

Roskvit-picture-56907

Былі распрацаваны і забрэндаваныя карпаратыўныя прэзентацыі, каляндар, дзелавая канцылярыя, прома-прадукцыя, форма супрацоўнікаў і рабочае абсталяванне. Айдэнтыка стала часткай штодзённага жыцця кампаніі.

Roskvit-picture-56908

UX/UI-дызайн сайта

Для Roskvit створаны просты, зразумелы і функцыянальны сайт. Яго задача — структурна і ясна распавесці пра спектр паслуг, падкрэсліць сістэмнасць падыходу і перадаць новы характар брэнда.

Інтэрфейс інтуітыўны, візуальная мова падтрымлівае айдэнтыку, а карыстальніцкі шлях выбудаваны так, каб патэнцыйныя кліенты працаўнікі маглі лёгка атрымаць патрэбную інфармацыю і адчуць маштаб кампаніі. 

Roskvit-picture-56910

Рэбрэндынг Roskvit — гэта глыбокая трансфармацыя ідэнтычнасці і пераасэнсаванне ролі кампаніі на рынку.

Брэнд атрымаў новае імя, выразнае пазіцыянаванне, моцную візуальную сістэму і камунікацыю, якая гаворыць з павагай, цеплынёй і ўпэўненасцю.

Roskvit-picture-56911

Асобнай часткай праекта стала ўнутраная праца з камандай: для супрацоўнікаў і кіраўніцтва была арганізавана прэзентацыя новага брэнда з удзелам кіруючага партнёра Fabula Branding Дзмітрыя Кашкана і каманды агенцыі. Гэта дазволіла не проста паказаць абноўлены вобраз, але і растлумачыць яго сэнсы і стратэгічную логіку, уцягваючы каманду ў змены.

Roskvit-picture-56912
Roskvit-picture-56913

Дзмітрый Кашкан, кіруючы партнёр Fabula Branding

«Для нас было важна пражыць гэты праект разам з камандай кліента, прапусціць праз сябе мэты і місію. Прэзентацыя стала момантам сапраўднага дыялогу — пра людзей, пра сэнс працы, якая часта застаецца «за кадрам», але без якой немагчыма нармальнае функцыянаванне горада і бізнесу. Мы рады, што змаглі натхніць каманду і дапамагчы па-новаму ўбачыць сваю ролю. Такія праекты даюць упэўненасць, што брэндынг можа змяняць не толькі вобраз, але і ўнутраны стан кампаніі».

Roskvit-picture-56914

Кампанія Roskvit стала брэндам пра сістэмную працу, якой можна ганарыцца, — прывабным для кліентаў і блізкім для супрацоўнікаў.

Roskvit-picture-56915
Roskvit-picture-56916
Roskvit-picture-56917
Roskvit-picture-56918
Roskvit-picture-56919
Roskvit-picture-56920
Roskvit-picture-56921
Roskvit-picture-56922
Roskvit-picture-56923
Roskvit-picture-56924
Roskvit-picture-56925
Roskvit-picture-56926
Roskvit-picture-56927
Roskvit-picture-56928
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда
×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда